Naviny

Сем краінаў ЕЗ заклікаюць тэрмінова забараніць візы для расейскіх і беларускіх спартоўцаў

img
Прадстаўнікі Расеі на цырымоніі адкрыцця гульняў «Дзеці Азіі». Уладзівасток, Расея. 28 ліпеня 2022 года. Фота: Olympic.ru

Сем краінаў Еўрапейскага Звязу заклікаюць урады спыніць выдачу візаў расейскім і беларускім спартоўцам, паколькі міжнародныя спартовыя федэрацыі змякчаюць абмежаванні, якія ўвялі пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.