Merkavanni

Як бы ні ліслівіў Лукашэнка, логіка расейскага эканамічнага эгаізму не мяняецца

Губернатар Омскай вобласці Расеі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Менск, Беларусь. 23 лістапада 2026 года. Фота: БелТА
Губернатар Омскай вобласці Расеі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Менск, Беларусь. 23 лістапада 2026 года. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам расейскай Омскай вобласці і паскардзіўся яму, што ў Омску хочуць пабудаваць завод для вытворчасці апонаў. Гэта значыць стварыць канкурэнцыю «Белшыне» – магчыма, каб выцесніць яе з расейскага рынку. Вось такое сяброўства і так званая саюзная дзяржава. Насамрэч Масква кіруецца выключна сваймі эканамічнымі інтарэсамі, хоча пазбавіцца залежнасці не толькі ад Захаду, але і ад Беларусі. А калі расейская эканоміка пойдзе на дно, то пацягне за сабой і беларускую, бо ў крызіс ніхто там не будзе купляць беларускага.