Kamentar

Латушка: Якімі б гуманітарнымі мэтамі ні прыкрываўся Талай, гэта ваенныя злачынствы

Павел Латушка
Павел Латушка падчас V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Варшава, Польшча. 2 траўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Фонд Талая будуе ў Беларусі «матывацыйны цэнтр» для дзяцей – выглядае на тое, што вывезеных з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны. Павел Латушка ў эфіры «Белсату» падкрэсліў: выкраданне дзяцей з Украіны – ваеннае злачынства, доказы якога ўжо пачалі разглядацца з удзелам пракурора Міжнароднага крымінальнага суда.