Naviny

«Безадказнае падыгрыванне рэжыму». У Нямеччыне раскрытыкавалі паездку нямецкіх дэпутатаў у Беларусь

Свэн Горнаўф
Свэн Горнаўф, дэпутат зямельнага парламенту Брандэнбургу ад Звязу Зары Вагенкнэхт. Менск, Беларусь, лістапад 2026 года. Скрыншот: СТВ

Дэпутат парламенту нямецкай зямлі Брандэнбург Свэн Горнаўф зарганізаваў паездку ў Беларусь для дэлегацыі з прыкладна 30 чалавек. Госці сустрэліся з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі і ўзялі ўдзел у захадах да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. У Нямеччыне візіт раскрытыкавалі, а арганізатар прызнаўся, што не ведаў пра забарону выдаваць беларусам новыя пашпарты за мяжою. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, якая паразмаўляла з удзельнікамі паездкі і нямецкімі палітыкамі.