Kamentar

Латушка: Нам трэба стварыць кааліцыю саюзнікаў дэмакратычнай Беларусі

img
Людзі размахваюць беларускімі нацыянальнымі сцягамі на мітынгу на плошчы маршала Юзафа Пілсудскага ў пятую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Трэба стварыць кааліцыю саюзнікаў дэмакратычнай Беларусі, якая б прадстаўляла беларускія інтарэсы на будучых перамовах аб міры ва Украіне, заявіў у эфіры «Раніцы з «Белсатам» намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.