Расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні беларусаў у Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе можа заняць ад 11 да 18 месяцаў ад студзеня 2027 года, а разгляд пытання пра ордар на арышт Аляксандра Лукашэнкі – яшчэ паўгода. Такі прагноз у эфіры «Раніцы з «Белсатам» агучыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Kamentar
Латушка назваў магчымыя тэрміны выдачы ордару на арышт Лукашэнкі