Naviny

У Беларусі 1,5 года шукалі зніклага маладога гамельчука – ён «знайшоўся» загінулым на фронце ва Украіне

Гамяльчук Віталь Драбышэўскі, які знік і быў знойдзены загінулым
Гамяльчук Віталь Драбышэўскі, які знік і быў знойдзены загінулым. Фота: тэлеграм-канал ПВА «Сімуран», ekaterina888508 / Instagram / калаж: «Позірк»

Пачынаючы з ліпеня 2025 года жыхары Гомля шукалі свайго сваяка, маладога Віталя Драбышэўскага, які паехаў у Расею і знік. Цяпер сталася вядома, што яго знайшлі загінулым, а журналісты даведаліся, што хлопец ваяваў супраць Украіны.