Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі расце з кожным годам, гэта зрабілася свядомаю дзяржаўнаю палітыкай. Пры гэтым улада нічога не робіць, каб паспрабаваць вярнуць тых беларусаў, што мусілі з’ехаць з краіны. Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка днямі зноў пацвердзіў, што рэпрэсіі будуць працягвацца. «Будуць сядзець», – сказаў ён. Мігрантам – зялёнае святло, беларусам – пагроза турмы.
Merkavanni
Лукашэнка займаецца сапраўдным замяшчэннем чалавечага капіталу ў Беларусі