Naviny

Соф’ю Сапегу падманам знялі для перадачы Пратасевіча: «Такая дробная, агідная помста»

img
Соф'я Сапега. Вільня, Літва, восень 2026 года. Фота: Ш для «Зеркала»

У перадачы Рамана Пратасевіча з’явіліся запісы размовы з былой палітзняволенай Софʼяй Сапегай, з дапамогай якіх Пратасевіч крытыкуе былую дзяўчыну. Як выявілася, гэтыя кадры былі знятыя падманам – пасля інтэрвʼю «Зеркалу» з Сапегай звязаўся чалавек, які прадставіўся журналістам Ільём Азарам нібыта з «Новай газеты Еўропа». Аднак Азар да гэтага не меў дачынення, піша «Наша Ніва».