рэпартаж

У Вільні ўшанавалі памяць Францыска Скарыны і паказалі ягоны «Апостал»

img
Ушанаванне памяці Францыска Скарыны каля мемарыяльнай дошкі на Ратушнай плошчы ў Вільні, Літва. 20 лістапада 2026 года. Фота: Белсат

Да мемарыяльнай дошкі першадрукару, што побач з гарадской ратушай, усклалі кветкі, а ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта паказалі «Апостал». Гэтую кнігу Скарына надрукаваў у Вільні ў сакавіку 1525 года. Яна стала ягоным апошнім вядомым выданнем.