Naviny

Паліталагіню Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі і пакаралі штрафам больш за 20 тысяч еўраў

Паліталагіня Вольга Харламава. Фота: spring96.org
Паліталагіня Вольга Харламава. Фота: spring96.org

Паліталагіню і медыяаналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму і прызначылі ёй вялізны штраф: 1500 базавых велічыняў, што перавышае 20,5 тысячы еўраў. Пра прысуд паведаміў Андрэй Стрыжак.