Naviny

Лукашэнка пацвердзіў, што ЗША ўздымалі пытанне папаўнення «абменнага фонду» палітвязняў

Сімвалічная жоўтая бірка з надпісам «палітвязень» на паліто былога зняволенага Сяргея Гуня. Варшава, Польшча. 6 лютага 2025 года. Фота: Белсат
Сімвалічная жоўтая бірка з надпісам «палітвязень» на паліто былога зняволенага Сяргея Гуня. Варшава, Польшча. 6 лютага 2025 года. Фота: Белсат

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што амерыканская дэлегацыя на перамовах у Менску ўздымала пытанне новых палітычных затрыманняў пасля вызвалення палітвязняў. Пры гэтым ён адкінуў заявы, што людзей у Беларусі затрымліваюць, каб мець «абменны фонд».