Gistoryi

Еўрадэпутат: «Расея прапаноўвае свету беднасць, за Расеяй няма будучыні» – Агара

Запіс праграмы «Агара. Беларускі вектар». Скрыншот з відэа: Белсат
Запіс праграмы «Агара. Беларускі вектар». Скрыншот з відэа: Белсат

У Бруселі адбыўся запіс новага выпуску дыскусіі «Агара. Беларускі вектар». Два еўрадэпутаты – Юры Ратас (Эстонія) і Томаш Здэхаўскі (Чэхія), а таксама кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка абмяркоўвалі ролю Еўропы ў перамовах аб уласнай бяспецы, падыход Доналда Трампа да Расеі і тое, што палітычныя змены ў Вашынгтоне могуць азначаць для Еўропы і Беларусі. Мадэравала дыскусію Ганна Любакова.