Naviny

Лукашэнка сказаў рыхтаваць суды да працы ў асаблівы перыяд – «калі раптам вайна»

Лукашэнка выступае перад суддзямі
Аляксандр Лукашэнка выступае перад суддзямі. Менск, Беларусь. 19 лістапада 2026 года. Фота: Прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка праводзіў «нараду» з суддзямі, казаў пра вяршэнства права і дэмакратыю – і раптам загаварыў пра вайну. Маўляў, нас змушаюць быць гатовымі да любога развіцця падзеяў.