Naviny

У Менску адбылася аварыя на цепласетках. Без ацяплення – 32 дамы ў Першамайскім раёне

Кот на батарэі
Кот на батарэі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pickpik.com

Пашкоджанне цепласетак пакінула значную частку Першамайскага раёну сталіцы без ацяплення і гарачай вады. Разабрацца з аварыяй плануюць да 18:00. Пакуль у Менску +7 °С, замаразкаў не прагназуюць.