Naviny

У Беларусі дазволяць бясплатна правяраць запазычанасці праз інтэрнэт

Мужчына лічыць грошы
Мужчына лічыць грошы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

У Беларусі інфармацыю пра нявыкананыя грашовыя забавязанні можна будзе атрымліваць праз асабісты кабінет на адзіным партале электронных паслуг. Гаворка ў тым ліку пра запазычанасці, спагнанне якіх ажыццяўляецца праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму выканання грашовых абавязкаў (АІС ВГА).