Naviny

Супербактэрыі наступаюць: у Еўропе рэзка вырасла колькасць небяспечных інфекцыяў крыві

Калоніі бактэрыяў
Калоніі бактэрыяў на шалях Пэтры. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Adrian Lange / Unsplash

Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC) папярэдзіў пра распаўсюд бактэрыяў, устойлівых да антыбіётыкаў. Асабліва трывожная сітуацыя складваецца з інфекцыямі, выкліканымі бактэрыяй Klebsiella pneumoniae, супраць якой перастаюць дзеяць нават прэпараты, прызначаныя для лячэння цяжкіх захворванняў. З 2019 года колькасць такіх інфекцыяў крыві ў краінах Еўразвязу вырасла на 72 %. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ECDC.