Naviny

Літоўцам сталі рассылаць дзіўныя «страшылкі» пра кантрабандыстаў на мяжы з Беларуссю

Дэлегацыя Вайсковага камітэту Еўразвязу ля памежнага пункту пропуску «Лаварышкі»
Дэлегацыя Вайсковага камітэту Еўразвязу ля памежнага пункту пропуску «Лаварышкі», Літва. 19 сакавіка 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Valstybės sienos apsaugos tarnyba / Facebook

Літоўцаў папярэдзілі пра незвычайныя інфармацыйныя аперацыі: спачатку людзей пужалі атручанымі цыгарэтамі з Беларусі, цяпер – SMS-паведамленнямі пра вярбоўку жыхароў памежжа ў кантрабандысты. Пры гэтым інтэнсіўнасць міграцыйнага крызісу, падобна, знізілася.