З 19 лістапада аднаўляецца аўтобуснае злучэнне паміж акупаваным Крымам і Беларуссю. Рэйс Ялта – Менск будзе курсаваць праз дзень, аднак пераехаць Крымскі мост аўтобусам пасажыры не здолеюць: праз пашкоджанне аўтамабільнай часткі пераправы ім давядзецца перасаджвацца на цягнік. Пры гэтым у ноч на 19 лістапада мост ізноў зазнаў атаку, пасля якой рух цягнікоў часова спынілі.
Naviny
З акупаванага Крыму аднаўляюцца аўтобусныя рэйсы ў Менск