Naviny

Міжнародная арганізацыя працы запатрабавала медычнай дапамогі для палітвязня Арэшкі

img
Вацлаў Арэшка. Фота: svaboda.org

Кіраўнічая рада Міжнароднай арганізацыі працы апублікавала пастанову што да пытання Беларусі, у якой знову заклікала ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных прафсаюзных актывістаў, а таксама неадкладна надаць медычную дапамогу Вацлаву Арэшку, які, як паведамлялася, страціў зрок за кратамі.