Naviny

У Берасці ва ўніверсітэце прайшоў выязны суд «за знявагу Лукашэнкі»

Выязное судовае паседжанне ў Берасці
Выязное судовае паседжанне ў БДУ ім. А.С.Пушкіна. Фота: brsu_pushkina / telegram

У Берасцейскім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна яшчэ 13 кастрычніка прайшло выязное судовае паседжанне ў справе паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». На гэта звярнула ўвагу «Берасцейская вясна».