Merkavanni

Ад палітычных клубаў да палітычных партыяў

«Чарнобыльскі шлях» 2000 года. Крыніца: vytoki.net
«Чарнобыльскі шлях» 2000 года. Крыніца: vytoki.net

Гісторыя сучаснай беларускай палітыкі ад самага пачатку барацьбы за незалежнасць мела выразнае партыйнае вымярэнне. Барацьба за суверэнітэт была фактычна барацьбой з засіллем КПСС, якая была адзінай магчымай партыяй у СССР і месца якой было замацаванае ў Канстытуцыі савецкай дзяржавы ў маналітнай фармулёўцы, што сцвярджала: Камуністычная партыя – гэта «кіраўнічая і накіроўчая сіла савецкага грамадства, ядро яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацыяў». З пачаткам перабудовы, галоснасці і паскарэння гэты лозунг пачаў распадацца і трашчаць па швах.