Naviny

«Так дыктатура ацаніла нашу дзейнасць»: Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі на 23 гады на дваіх

Марына і Вячаслаў Касінеравы. Фота: dissidentby / Telegram
Марына і Вячаслаў Касінеравы. Фота: dissidentby / Telegram

Суд Заводскага раёна Менска завочна асудзіў заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыну і Вячаслава Касінеравых. Марына атрымала 12 гадоў калоніі, Вячаслаў – 11 гадоў.