17 лістапада ў Музеі вольнай Беларусі адкрылася выстава жывапісу мастачкі Вольгі Сіліванчык «Святло-Адчувальнасць». Гэта супольны праект мастачкі, якая жыве ў Італіі, і вядомага беларускага актора Аляксандра Ждановіча. Святло і колеры Італіі ў ім дзіўным чынам яднаюцца з болем і памяццю пра Беларусь. «Мне бракуе беларускага срэбра», – прызнаецца мастачка. «Белсат» пабываў на вернісажы.
рэпартаж
«Мне вельмі бракуе беларускага срэбра…» У Варшаве адкрылася выстава жывапісу Вольгі Сіліванчык «Святло-Адчувальнасць»