Naviny

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месцаў зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месцаў зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Іх асудзілі або пазбавілі волі за выказванні, удзел у пратэстах 2020 года і ўзаемадзеянне з так званымі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Такім чынам, на сённяшні дзень у краіне статус палітвязняў маюць 889 чалавек.