Naviny

Польшча перадухіліла расейскую правакацыю на мяжы з Калінінградскаю вобласцю – Rzeczpospolita

Затрыманне падазраваных у шпіянажы на карысць Расеі супрацоўнікамі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі. Фота: Gazeta Prawna
Затрыманне падазраваных у шпіянажы на карысць Расеі супрацоўнікамі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі. Фота: Gazeta Prawna

На мяжы кастрычніка і лістапада Польшча, паводле газеты Rzeczpospolita, перадухіліла расейскую дыверсійную аперацыю каля мяжы з Калінінградскаю вобласцю. План, які прыпісваюць расейскай вайсковай выведцы, прадугледжваў напад з вялікаю колькасцю ахвяраў, віну за які Масква збіралася ўскласці на Украіну.