Naviny

Кіраўніцу беларускай культурніцкай прасторы «Парасон» засудзілі на пяць гадоў калоніі

Інга Казючыц
Інга Казючыц. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

У Менску 60-гадовую кіраўніцу незалежнай культурніцкай прасторы «Парасон» Інгу Казючыц засудзілі на пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму і аштрафавалі Br 90 тысячаў. Жанчыну вінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, паклёпе і абразе Аляксандра Лукашэнкі, а таксама спрыянні «экстрэмісцкай дзейнасці». Праваабаронцы прызналі Казючыц палітзняволенай.