Naviny

«Альтэрнатыва для Нямеччыны» вылучыла чэмпіёна свету ў футболе кандыдатам на прэзідэнта ФРГ

Томас Бэртальд
Томас Бэртальд. Фота: тэлеграм-канал Bild

Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) вылучыла кандыдатам на пасаду федэральнага прэзідэнта 62-гадовага Томаса Бэртальда. У 1990 годзе ён у складзе зборнай Нямеччыны стаўся чэмпіёнам свету ў футболе. За апошнія гады былы спартовец праславіўся распаўсюдам тэорыяў змовы. Пра ягоныя погляды апавядае Bild.