Merkavanni

Каб мама была не адна

Цяжарная жанчына з мабільным тэлефонам ў спальні. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Magnific
Цяжарная жанчына з мабільным тэлефонам ў спальні. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Magnific

Прыватная клініка ў Менску прапанавала бясплатна сустракаць з радзільні жанчын, якіх больш няма каму сустрэць, і ў каментах адразу ж здарыўся чарговы цуд беларускай салідарнасці – там прапаноўваюць і дапамогу з арганізацыяй, і відэаздымкі. А я чытаю гэта і разумею, што такая шыкоўная ініцыятыва, дзе жанчыны падтрымліваюць жанчын, выклікае ў мяне найперш не радасць, а страх.