Naviny

Ужо без тэлевізараў і іншай тэхнікі, як раней. Што беларусы везлі з Польшчы праз пераходы, якія аднавілі працу год таму

Беларускі аўтобус у Варшаве, Польшча
Беларускі аўтобус у Варшаве, Польшча. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Роўна год, з 17 лістапада 2025 года, працуюць «Кузніца» і «Баброўнікі» – два пункты пропуску на мяжы Польшчы з Беларуссю, якія працяглы час былі закрытыя. На польскай мытні расказалі, колькі разоў праз іх праязджалі людзі, што яны везлі дадому і як справы з кантрабандай цыгарэт.