Naviny

Кіраўнік МЗС Эстоніі абвесціў пра поўнае закрыццё мяжы з Расеяй

img
Эстонскія памежнікі падчас кантролю. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: politseijapiirivalveamet / Facebook

Міністр замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна паведаміў, што 1 снежня будуць закрытыя ўсе пункты пропуску на мяжы з Расеяй. Гэта адказ на спробу дыверсіі на прадпрыемстве, дзе выпускаюць беспілотнікі, у якой Таллін абвінаваціў Маскву.