Analityka

Дзень студэнта без права на выезд: што застаецца беларускай моладзі і куды яшчэ можна паехаць вучыцца

Падчас уступнай кампаніі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: vitbichi.by
Падчас уступнай кампаніі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: vitbichi.by

17 лістапада свет адзначае Міжнародны дзень студэнта – у памяць пра чэшскіх студэнтаў, расстраляных і адпраўленых у канцлагеры нацыстамі ў 1939 годзе. Беларускія студэнты сустракаюць яго ва ўмовах, калі ўлада абмяжоўвае выезд на вучобу за мяжу, а за вучобу ў «экстрэмісцкім» універсітэце пагражае крымінальнымі справамі. Разбіраемся, што адбываецца са студэнцтвам у Беларусі, чаму ўсё больш маладых людзей выбіраюць Расею і куды ўсё ж можна паступіць у Еўропе.