Naviny

Украіна другі раз за тры месяцы атакавала найбуйнейшы ў Расеі нафтахімічны завод

img
Наступствы ўдару па заводзе «Нижнекамскнефтехим» у Татарстане. 15 лістапада 2026 года. Скрыншот: exilenova_plus / Telegram

Генштаб Украіны пацвердзіў удар па нафтахімічным комплексе «Нижнекамскнефтехим» у Татарстане. Там вырабляюць сінтэтычныя каўчукі ды іншую прадукцыю, што ўжываецца ў вайскова-прамысловым комплексе.