Naviny

«Сапраўдны цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер пратараніў круізнае судна са 130 пасажырамі

Круізнае судна пасля сутыкнення з танкерам
Ратавальнікі каля перакуленага круізнага судна American Heritage пасля сутыкнення з танкерам Atlantic Asphalt на рацэ Місісіпі. Новы Арлеан, ЗША, 13 лістапада 2026 года. Фота: Michael DeMocker / Getty Images

У Новым Арлеане танкер Atlantic Asphalt сутыкнуўся з прышвартаваным рачным круізным суднам American Heritage. Пасля ўдару пасажырскае судна пачало набіраць ваду і перакулілася. Усіх, хто знаходзіўся на борце, удалося выратаваць, 32 чалавекі даставілі ў больніцы.