Naviny

У лясах Вугоршчыны знайшлі закапаныя мільярды былога міністра

Пачкі долараў, еўраў і вугорскіх форынтаў
Пачкі долараў, еўраў і вугорскіх форынтаў, вынятыя падчас расследавання карупцыйнай справы былога міністра Міклаша Шэстака. Вугоршчына, лістапад 2026 года. Фота: Нацыянальнае падатковае і мытнае ўпраўленне Вугоршчыны (NAV)

У Вугоршчыне ў межах расследавання карупцыйнай справы былога міністра нацыянальнага развіцця Міклаша Шэстака канфіскавалі наяўныя грошы на суму каля $ 20 млн. Грошы знайшлі ў лясных схованках, гаспадарчых пабудовах, жылым доме і сейфе. Каб пералічыць купюры, 12 супрацоўнікам дзяржаўнага казначэйства спатрэбіліся восем гадзінаў і пяць лічыльных машынаў.