Naviny

У Салігорску пацукі запаланілі смеццевы кантэйнер у жылым доме

Шэры пацук
Шэры пацук (Rattus norvegicus). Фота: Jean-Jacques Boujot / Flickr

У Салігорску жыхары шматпавярховага дому № 43 на вуліцы Леніна паскардзіліся на пацукоў у смеццевай камеры. На апублікаваным у сацсетках відэа грызуны бегаюць па кантэйнеры з адкідамі. У абслуговай арганізацыі сцвярджаюць, што смецце вывозяць паводле графіку, аднак дзейны смеццеправод забяспечвае пацукам доступ да харчовых адкідаў.