З 15 лістапада ў Беларусі пачынаюць дзеяць гранічныя рознічныя цэны на бульбу, моркву, буракі, капусту, цыбулю і яблыкі са стабілізацыйных фондаў. Абмежаванні распаўсюджваюцца на прадукцыю, якую пастаўляюць у гандлёвыя сеткі паводле дзяржаўнага заказу, і будуць дзеяць да вясны 2027 года. Пры гэтым на рынках цэны могуць быць як ніжэйшыя, так і значна вышэйшыя за вызначаныя дзяржавай максімумы.
Naviny
У Беларусі з 15 лістапада ўводзяць гранічныя цэны на бульбу, гародніну і яблыкі. Колькі яны будуць каштаваць