Naviny

Белы дом распавёў, што плануе абмеркаваць Трамп на сустрэчы з Пуціным і Сі Цзінь Пінам

Сі Цзінь Пін, Пуцін
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзінь Пін падчас сустрэчы 20 траўня 2026 года ў Пекіне, Кітай. Фота: Getty Images

Доналд Трамп правядзе сумесную сустрэчу з лідарам Кітаю Сі Цзінь Пінам і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным на наступным тыдні падчас саміту АЦЭС (сустрэча лідараў эканомік Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы) у Кітаі. Лідары трох краінаў будуць абмяркоўваць нераспаўсюджанне ядравай зброі, паведаміў Белы дом, перадае CNN.