Naviny

Новым намеснікам кіраўніка МУС стаў сілавік пад санкцыямі ЕЗ

Алег Шулякоўскі
Алег Шулякоўскі. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў МУС. Новым намеснікам міністра ўнутраных справаў стаў генерал-маёр міліцыі Алег Шулякоўскі, які раней узначальваў міліцыю Берасцейскай вобласці. На ягонае месца прызначылі палкоўніка міліцыі Андрэя Бакача. Абодва сілавікі знаходзяцца пад санкцыямі Еўразвязу за датычнасць да рэпрэсіяў супраць удзельнікаў пратэстаў 2020 года.