Kamentar

Латушка пра ідэі Расеі: Прапануюць без нас вырашаць наш лёс. Мы павінны мець моцных саюзнікаў

Адам Эбэргарт, Каміль Клысіньскі, Павел Латушка і Аліна Коўшык
Адам Эбэргарт, Каміль Клысіньскі, Павел Латушка і Аліна Коўшык на Познанскім эканамічным кангрэсе. Познань, Польшча. 13 лістапада 2026 года. Фота: Белсат

Ці можа Беларусь стаць разменнай манетай у перамовах пра новую сістэму еўрапейскай бяспекі? У Познані 13 лістапада шукалі адказ, сярод іншага, і на гэтае пытанне. «Белсат» перадае, што казалі на Познанскім эканамічным кангрэсе пра лёс Беларусі.