Analityka

«Паўмільёна лёсаў»: куды ехалі і з чым сутыкнуліся беларускія эмігранты пасля 2020 года?

Святкаванне Дня Волі
Святкаванне Дня Волі. Варшава, Польшча. 23 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

Перапляценне палітычных і эканамічных фактараў, пераезд з краіны ў краіну, ваганне стаўлення мясцовых грамадстваў – ад салідарнасці да ўспрымання ў якасці пагрозы. Гэтыя і іншыя асаблівасці міграцыі беларусаў цягам апошніх шасці гадоў апісваюць народныя амбасады Беларусі і Інстытут даследаванняў у галіне бяспекі імя Касцюшкі ў сваім даследаванні. Пераказваем галоўныя высновы.