Naviny

Дапамог МАК. Экс-палітзняволены адвакат Данілевіч расказаў пра сваё зняволенне і акалічнасці памілавання

Былы палітзняволены, адвакат Аляксандр Данілевіч праз некалькі месяцаў пасля вызвалення, канец 2026 года
Былы палітзняволены, адвакат Аляксандр Данілевіч праз некалькі месяцаў пасля вызвалення, канец 2026 года. Фота: DanilevichPartners / Facebook

Былы адвакат, кандыдат юрыдычных навук і дацэнт, а таксама былы палітвязень Аляксандр Данілевіч распавёў пра сваё зняволенне і акалічнасці памілавання. За кратамі ён правёў больш за чатыры гады і сёлета ў ліпені выйшаў на волю. Юрыст зрабіў аўтаінтэрв'ю, каб «унесці пэўную яснасць у пытанні, якія паўсталі ў СМІ ў сувязі з вызваленнем». Пры гэтым не стаў расказваць пра саму сістэму і суд, бо застаецца ў Менску. «Белсат» прыводзіць аповед са значнымі скарачэннямі.