Naviny

У Microsoft адбыўся маштабны збой, які ўжо прэтэндуе на статус наймагутнейшага ў гісторыі

Офіс Microsoft з лагатыпам на драўлянай сцяне ў Бруселі, Бельгія. Фота: Angel Bena / pexels.com
Офіс Microsoft з лагатыпам на драўлянай сцяне ў Бруселі, Бельгія. Фота: Angel Bena / pexels.com

Патэнцыйна мільёны людзей не змаглі адкрыць сваю пошту, прачытаць чаты і працаваць у Teams у выніку збою ў працы сэрвісаў Microsoft, які здарыўся ў чацвер, 12 лістапада, і не выпраўлены дасюль, ужо каля 15 гадзінаў. Гэта закранула ў тым ліку буйныя кампаніі і дзяржаўныя ўстановы.