Gistoryi

«Гаворка ідзе пра дзесяцігоддзі». Наколькі будзе цяжка аднавіць страчаную беларускую навуку?

Міжнародная навуковая канферэнцыя ў Нацыянальнай акадэміі навук. Менск, Беларусь. 6 кастрычніка 2026 года. Фота: sb.by
Міжнародная навуковая канферэнцыя ў Нацыянальнай акадэміі навук. Менск, Беларусь. 6 кастрычніка 2026 года. Фота: sb.by

Рэпрэсіі, эміграцыя, узмацненне адміністрацыйнага кантролю змянілі ўмовы працы ўніверсітэтаў і навуковых арганізацыяў. Пад пагрозаю здольнасць краіны захоўваць прафесійныя супольнасці, рыхтаваць новыя пакаленні даследнікаў і браць удзел у развіцці сусветнай навукі. Чым ізаляцыя пагражае будучыні беларускай навукі і наколькі цяжка будзе аднавіць страчаныя навуковыя школы, – пра гэта мы пагаварылі з намеснікам прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў справе нацыянальнага адраджэння ў пытаннях адукацыі і навукі Андрэем Лаўрухіным.