Gistoryi

«У мяне ёсць надзея на беларусаў»: Андрэй Куціла пра тое, як здымаў «Лісты» пра зняволенне, выгнанне і супраціў

img
Андрэй Куціла на фотасесіі, прысвечанай ягонаму дакументальнаму фільму «Лісты з краіны маўчання» (Letters From The Silenced Country), у межах 83-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю. Венецыя, Італія, 9 верасня 2026 года. Фота: Aurore Marechal / Getty Images

Фільм «Лісты» Андрэя Куцілы пра рэпрэсіі ў Беларусі, зняволенне і выгнанне ўжо атрымаў чатыры прэміі на еўрапейскіх фестывалях, што адкрыла яму дарогу да доўгага спісу «Оскара». Рэжысёр расказаў «Белсату» пра пяць гадоў працы над стужкай, як удалося пераўтварыць гісторыі і лісты беларускіх палітвязняў у фільм і тое, чаму стужка адгукаецца замежным гледачам.