Analityka

Рост цэнаў турбуе, Расея падабаецца, давер – толькі ў сям’і: што паказала нацыянальнае апытанне 2026 года

Жанчына з торбамі ідзе дадому. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia
Жанчына з торбамі ідзе дадому. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Большасць беларусаў задаволеныя сітуацыяй у краіне, найбольш наракаюць на рост цэнаў і давяраюць толькі чальцам сям’і і сябрам. Гэта вынікае з чарговага даследавання Цэнтру новых ідэяў (ЦНІ), прысвечанага аналізу грамадскіх настрояў, эканамічнага становішча, сацыяльнага даверу, медыяспажывання і замежнапалітычных арыентацыяў беларусаў у 2026 годзе.