Kamentar

«Мне рэгулярна пішуць, што былі ў Ромы на магілцы». Стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі – пра памяць і справядлівасць

img
Стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка. Варшава, Польшча. 17 кастрычніка 2022 года. Фота: Ганна Ільіна / Белсат

Беларусы дасюль наведваюць магілу Рамана Бандарэнкі, пакідаюць кветкі і дасылаюць ягоным родным дзіцячыя малюнкі ў памяць пра яго. Пра гэта «Белсату» расказала ягоная стрыечная сястра Вольга Кучарэнка. Яна верыць, што вінаватыя ў смерці Рамана будуць пакараныя, і падкрэслівае: для гэтага неабходныя расследаванне і справядлівы суд.