Naviny

Беларусы стаяць ноч у чэргах, каб уладкавацца на склад WB за 1500+ рублёў на месяц

img
Cклад Wildberries у індустрыяльным парку «Вялікі Камень» пад Менскам. Фота: myfin.by

На склад Wildberries у індустрыяльным парку «Вялікі Камень» пад Менскам беларусы займаюць чаргу ўначы, каб атрымаць заробак ад 1500 да 6000 рублёў на месяц. Але іншыя папярэджваюць: на гэтай працы не ўсё так добра і лёгка.