Naviny

«Будзем дамагацца сапраўднага расследавання». Ціханоўская – да гадавіны забойства Рамана Бандарэнкі

Фотаздымак Рамана Бандарэнкі
Фотаздымак Рамана Бандарэнкі і знічы. Фота: Радыё Свабода

Шэсць гадоў таму, 12 лістапада 2020 года, ва ўзросце 31 года памёр мянчук, жыхар Плошчы Пераменаў, Раман Бандарэнка. Напярэдадні, 11 лістапада, ён быў моцна збіты сілавікамі ў цывільным у сваім жа двары. У чарговую гадавіну гэтага забойства кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская заявіла, што беларусы будуць дамагацца расследавання і адказнасці для тых, хто мае дачыненне да смерці Рамана.