Naviny

У Полацку жанчына падпаліла дом праз крыўду на суседку, тая загінула

Дом у Полацку, дзе падчас пажару загінула 64-гадовая жанчына
Дом у Полацку, дзе падчас пажару загінула 64-гадовая жанчына. Фота: Следчы камітэт Беларусі

У Полацку 70-гадовую жанчыну абвінавацілі ў забойстве суседкі і падпале дому, які належаў Беларускай праваслаўнай царкве. Паводле версіі следства, яна вырашыла адпомсціць 64-гадовай суседцы за тое, што тая выклікала ёй хуткую дапамогу. Падчас пажару суседка загінула, а абвінавачаная паспела пакінуць будынак, паведаміў Следчы камітэт.